Хатынская аповесць. Нямко
| Номер товара | B-245645 |
|---|---|
| Автор | Адамовiч А. |
| Место издания | Минск |
| Издательство | Попурри |
| Год издания | 2025 |
| Количество страниц | 464 |
| Обложка | Мягкая |
| Формат | Уменьшенный |
| Язык | Белорусский |
| ISBN | 978-985-15-5860-1 |
| Размер | 122 × 165 мм |
У «Хатынскай аповесці» (1970) беларускі празаік, здаецца, свядома ўступае ў адкрытае спаборніцтва з гістарычнымі дакументамі і ўспамінамі відавочцаў і ахвяраў страшных ваенных злачынстваў, дэманструючы здольнасць літаратурнага слова перадаваць эмацыянальны напал падзей часу вайны, невыносны боль беларускіх жанчын і дзяцей, якія перажылі ўласную пагібель і намагаюцца адшукаць словы, адэкватныя перажытаму імі.
У аповесці «Нямко» (1992) апавядаецца пра каханне нямецкага салдата Франца і беларускай дзяўчыны Паліны ў час акупацыі і ў пасляваенны перыяд. Юныя героі супрацьстаяць неспрыяльным акалічнасцям, кіруючыся ў сваіх паводзінах простымі правіламі агульначалавечай маралі і законамі прыроды. Яны змаглі захаваць сваё каханне, адолець шматлікія перашкоды, абсурднасці сітуацыі і выйсці з выпрабаванняў маральнымі пераможцамі над шматаблічным злом.