Номер товара
B-252459
Палескія рабінзоны
Новае выданне аднаго з самых вядомых і любімых твораў беларускай дзіцячай літаратуры. У кнігу ўвашло больш за 90 ілюстрацый вядомай мастачкі Лізаветы Лянкевіч. «Палескія рабінзоны» — аповесць пра прыгоды і ўменне не здавацца нават у безнадзейных сітуацыях. Двое сяброў-падлеткаў цярпяць «караблекрушэнне» падчас разводдзя Прыпяці і больш за месяц шукаюць спосабы выжыць на востраве і вярнуцца дадому, а заадно знаёмяцца з прыродай Палесся і вымушаны ўступіць у барацьбу з кантрабандыстамі. Кніга будзе цікавай дзецям ад 8–10 гадоў і, безумоўна, дарослым (тым, якія ў дзяцінстве вельмі любілі гэтую кнігу, а таксама тым, якія пакуль яе не чыталі).