Skip to content
Номер товара B-245653 Мiцкевiч А.

Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве. Шляхецкая гісторыя з1811 і 1812 гадоў у дванаццаці кнігах вершам

$18.99
Спецификация товара
Номер товара B-245653
Автор Мiцкевiч А.
Место издания Минск
Издательство Попурри
Год издания 2025
Количество страниц 384
Обложка Мягкая
Формат Уменьшенный
Язык Русский
ISBN 978-985-15-5789-5
Размер 125 × 195 мм

Адама Міцкевіча прынята называць польскім паэтам, але героі амаль усіх яго самых вядомых твораў жывуць у ягонай роднай Літве-Беларусі. І не проста жывуць, а мараць пра свабоду Бацькаўшчыны, кахаюць, палююць, ладзяць гасцінныя бяседы і ваююць за справядлівасць.

Наваградская шляхта паказвае сваю вальналюбнасць, імкненне не скарацца любым акупантам, але адначасна яна ўражвае наіўнасцю і… чыста беларускай хітраватасцю. А сцэна адчайнай бітвы нашай шляхты з рэгулярным расійскім войскам, у складзе якога таксама ёсць беларусы, — адна з самых запамінальных сцэн у літаратуры ХІХ стагоддзя.

Гэты пераклад «Пана Тадэвуша» на беларускую мову рабіўся паўпадпольна, у сталінскім ГУЛАГу. Яго аўтар — беларускі святар, педагог і паэт Пятро Бітэль.